Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здароўе » Правильное питание летом
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-06-2012, 08:44 Здароўе  ] • Правильное питание летом   |  
 
Назва: Правільнае харчаванне летам      

Правильное питание летом Увага: тэрмін прыдатнасці!

Каб не набыць няякасны прадукт, не спяшайцеся хапаць першае, што трапілася пад руку. Памятайце: тэрмін захоўвання натуральнай кісламалочнай прадукцыі — усяго 72 гадзіны ў холадзе. У ёгуртах ён дасягае трох месяцаў. Калі ў вас з’явіліся сумненні наконт правільнасці захоўвання гэтай прадукцыі, маеце права запатрабаваць сертыфікат якасці, бо на ім пазначана дата прывозу. Што да ўпакоўкі, якую вы ўжо адкрылі, то максімальны тэрмін захоўвання ў хатнім халадзільніку — не больш за 6-8 гадзін, а на вуліцы ў гарачае надвор’е — не больш за гадзіну.

 

Пры спякоце псуюцца вельмі хутка:

- усе малочныя прадукты, у тым ліку марожанае (пры парушэнні ўмоў захоўвання, падтайванні);

- гатовыя салаты, што прадаюцца на вагу, выпечка з крэмам;

- вараная каўбаса;

- свежая і слабасалёная рыба;

    - піражкі і слойкі з мясной начынкай.

Каб не зарабіць нястраўнасць, проста перакусіўшы на вуліцы, паспрабуйце выконваць простыя правілы:

- не забывайце своечасова вымыць рукі;

- садавіну, ягады або гародніну трэба абавязкова мыць перад ужываннем у ежу;

- забудзьцеся пра піва з банкі: на ёй поўна шкодных мікраарганізмаў.

 

Што есці і піць

Па-першае, трэба ўжываць больш вадкасці. Па-другое, варта павялічыць спажыванне гародніны і садавіны. Па-трэцяе, раніцай і вечарам прымаць кантрастны душ, танізуючы нервовую і крывяносную сістэмы, і рабіць кожны дзень зарадку.

У летнюю пару лепшая ежа — гародніна і садавіна са свайго агарода. У якасці першых страў можна ўжываць халаднікі на кефіры і хлебным квасе, крапіўныя, шчаўевыя супы.

У спякоту з арганізма хутка выходзіць вільгаць з-за ўзмоцненага потавылучэння. Гэта прыводзіць да парушэння воднага балансу і зніжэння аб’ёму крыві. Таму ў спякоту піць трэба не менш 2-2,5 л вадкасці ў дзень. Задаволіць смагу дапамогуць травяныя чаі, морсы, хлебны квас, мінералка са шчолакавым складам, а таксама крынічная вада. Лепш забыцца пра ненатуральныя сокі і салодкую газіроўку тыпу пепсі, колы, фанты: яны толькі ўзмацняюць смагу і нясуць шкоду, асабліва дзецям.

Што да піва, то ў спякоту лепш піць толькі светлае і з крэпасцю не вышэй за 3,5-4,5 градусаў. Алкаголь прыводзіць да абязводжвання, так што больш моцныя гатункі самаадчуванне толькі пагаршаюць. Акрамя таго, на спякоце алкаголь усмоктваецца ў кроў больш інтэнсіўна. Ліміт спіртнога ў летні дзень — 200 грамаў сухога віна ці паўлітра піва. Майце на ўвазе, што пры ўжыванні алкаголю тэмпература цела і згушчальнасць крыві павышаюцца. І калі маладыя толькі адчуюць галавакружэнне, то пажылыя рызыкуюць злегчы з інсультам.

   Па матэрыялах інтэрнэта падрыхтавала Т. ЗАЯЦ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar