Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здароўе » Жара не любит сладкое
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Ліпень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-07-2013, 16:14 Здароўе  ] • Жара не любит сладкое   |  
 
Назва: Спёка не любіць салодкае      

Колькі неабходна піць у спёку? І чым больш карысна спаталяць смагу?

Жорсткіх нормаў тут няма. Але з улікам таго, што арганізм у гарачае надвор'е хутка страчвае вадкасць, рэкамендуемая сутачная доза пры тэмпературы вышэй за 20 градусаў — 3,5 літра, у іншым выпадку — не больш за 2,5 л. Піць лепш невялікімі порцыямі (па 100-200 мл кожную гадзіну). Пажадана, каб агульны аб'ём вады вырастаў паступова, на 2-3 шклянкі, бо рэзкае павелічэнне можа выклікаць ацёкі. Устрымацца ад залішняга піцця трэба тым, хто пакутуе атлусценнем, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, гіпертаніяй, паталогіяй нырак.

 

Не спяшайцеся піць ледзяныя напіткі з халадзільніка. Лепш за ўсё спаталяе смагу вада пакаёвай тэмпературы. Калі любіце мінералку, выбірайце тую, якая ўтрымлівае прыродны вуглякіслы газ.

Добра спаталяе смагу і насычае арганізм вітамінамі ахалоджаная травяная гарбата з мятай, мелісай, душыцай. Аднак рэкамендуецца кожныя 2-3 тыдні мяняць яе склад.

 

Вельмі карысныя ягадныя настоі. Гатуюць іх проста: клубніцы, маліну, парэчкі заліваюць вадой пакаёвай тэмпературы і вытрымліваюць 2-3 гадзіны. Можна дадаць кавалачкі садавіны — яблыка, персіка, але без цукру.

Салодкія напіткі ўзмацняюць смагу, таму нават свежавыціснутыя сокі рэкамендуецца разводзіць вадой. Напрыклад, лімонны ў суадносінах 1:5. Ён хутка аднаўляе электралітны баланс і запавольвае потавыдзяленне, асабліва калі дадаць у напітак лісцікі мяты, мелісы або парэчак.

 

Ад гарбаты або кофе, якія ўтрымліваюць кафеін, лепш адмовіцца.

Не забывайцеся пра прадукты, якія змяшчаюць шмат вільгаці. Добра спаталяюць смагу агуркі, памідоры, кавуны, дыні і клубніцы.

 

В. КУДРАЎЦАВА,

урач-бактэрыёлаг.

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar