газета Миорские новости > Здароўе > Спёка і квасныя дзянькі!

Спёка і квасныя дзянькі!


16-07-2010, 13:08. Разместил: gazeta
У гэтыя дні ратуючыся ад спёкі жыхары райцэнтра актыўна купляюць квас, які вырабляе мясцовы хлебазавод. Хтосьці “збівае” смагу, купіўшы куфаль халоднага напітку, адразу ж ля пункта рэалізацыі, а многія бяруць яго ў значна большых аб’ёмах—“на вываз”. Варта памятаць, што тэрмін захоўвання квасу (пры адпаведнай патрабаванням тэмпературы)—два дні. На прадпрыемстве рыхтуецца ён з канцэнтрату кваснога сусла шляхам натуральнага браджэння (гэты працэс займае прыкладна двое сутак). Калі квас ”выхадзіцца”, яго адстойваюць, ахалоджваюць да 6 градусаў, купажыруюць. Тэмпература напітку пры запаўненні тэрмастойкай бочкі, з якой вядзецца рэалізацыя,—12 градусаў.

У пахмурныя дні хлебазавод прадае толькі 100—200 літраў такой прадукцыі, а пад час спекі—да 500. За першыя два тыдні ліпеня (12 дзён) рэалізавалі больш 3 тон ахалоджанага квасу па 850 рублёў за літр. Купіць можна штодзённа з 10 да 18 гадзін ля прахадной прадпрыемства, а ў нядзелю—на гарадскім рынку. Рэалізаваць яго ў іншых населеных пунктах няма магчымасці, бо хлебазавод мае толькі адну тэрмастойкую бочку на колах.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


Вернуться назад