Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здарэнні » Да не тянется злоумышленника рука
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-05-2015, 12:50 Здарэнні  ] • Да не тянется злоумышленника рука   |  
 
Назва: Хай не цягнецца зламысніка рука      

Падчас правядзення палявых работ у вобласці і раёне супрацоўнікі органаў унутраных спраў сумесна са службовымі асобамі суб'ектаў гаспадарання праводзяць пастаянныя рэйды, скіраваныя на выкананне правапарадку і дысцыпліны на працоўных месцах, захаванасць сельскагаспадарчай тэхнікі і матэрыяльных рэсурсаў. 

 

Па выніках 1098 маніторынгаў на 652 аб'ектах арганізацый АПК выяўлены недахопы тэхнічнай умацаванасці і арганізацыі вартавой аховы, па якіх накіраваны прадстаўленні для ліквідацыі прычын і ўмоў, што спрыяюць учыненню правапарушэнняў. За непрыняцце мер па разглядзе прадстаўленняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 82 службовыя асобы розных арганізацый АПК. У раённыя выканаўчыя камітэты накіравана 127 пісем з указаннем выяўленых недахопаў.
У начны час праведзена больш за паўтары тысячы праверак арганізацыі вартавой аховы на прадпрыемствах АПК вобласці. У 127 выпадках вартаўнікі адсутнічалі на працоўных месцах. За знаходжанне на працы ў стане алкагольнага ап'янення складзена 99 пратаколаў.


У адносінах да 208 грамадзян, што ўчынілі крадзеж маёмасці з прадпрыемстваў і арганізацый АПК, складзены пратаколы па артыкуле 10.5 КоАП Рэспублікі Беларусь ("Дробны крадзеж"), з якіх кожны другі—у адносінах да асоб, якія ўчынілі крадзеж па месцы працы. Па трох фактах узбуджаны крымінальныя справы.
Каб папярэдзіць падобныя крадзяжы праводзяцца інструкцыйныя гутаркі з работнікамі, адказнымі за захаванасць таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. У райвыканкамы накіравана 127 хадайнічанняў аб абмежаванні продажу спіртных напояў падчас правядзення пасяўной кампаніі.


Неабходна папярэдзіць, што ў адпаведнасці з артыкулам 10.5 КоАП, адказнасць за крадзеж — ад 10 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт, а пры паўторным правапарушэнні — ад 30 да 50 базавых ці адмі-ністрацыйны арышт. Калі сума нанесенага арганізацыі ўрону перавышае 10 базавых велічынь, за ўчыненне злачынства, згодна з артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса, наступае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 3 год. За крадзеж у буйным памеры (арт. 205.3 КК) або ўчынены арганізаванай групай ці ў больш буйным памеры (арт. 205.4 КК) — пазбаўленне волі да 7 і 12 год адпаведна.


Уладзіслаў УТКІН, начальнік аддзялення аховы

правапарадку і прафілактыкі РАУС.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar