Наши на "Зарнице" »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Навіны » На Віцебшчыне » Наши на "Зарнице"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

29-05-2013, 15:59 Навіны » На Віцебшчыне  ] • Наши на "Зарнице"   |  
 
Назва: Нашы на “Зарніцы”      

Наши на "Зарнице" На базе Віцебскага аэраклуба імя А. Гараўца ДТСААФ 16 і 17 мая праводзілася ХІІІ абласная ваенна-спартыўная гульня "Зарніца", прысвечаная 68-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнічала ў ёй дваццаць адна каманда з розных куточкаў вобласці, у тым ліку і з Міёр — СШ №2.  

У складзе нашай каманды выступалі Вячаслаў Танкавід (капітан), Дар'я Нікіфарава, Аляксей Юршэвіч, Андрэй Раманоўскі, Ірына Арсоба, Жанна Туронак, Яўген Дзьячэнка. Загадзя яны пад кіраўніцтвам свайго настаўніка Леаніда Леанідавіча Мятлы рыхтаваліся да спаборніцтваў. На "Зарніцы" падтрымлівала і дапамагала камандзе першы сакратар РК ГА "БРСМ" Марына Кашкур.

 

Трэба было пераадолець дзевяць конкурсаў. У першы — марш-кідок з перашкодамі на дыстанцыі 2000 метраў — уваходзілі стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, пераправа па бервяне, паласа перашкодаў: "змейка", "мышалоўка", "купіны"; устаноўка палаткі, штурханне гранаты, фарсіраванне броду, разборка і зборка аўтамата і іншае. Несумненна, выкласціся тут трэба было па поўнай! Далей ішлі конкурс строю і песні, баявы лісток (падрыхтаваць рэпартаж за пэўны час, выкарыстаць пры гэтым інтэрв'ю ўдзельнікаў).

 

За наступны конкурс "Песня ў нашым жыцці" на патрыятычную тэматыку нашай камандзе за "Беларусь мая, сінявокая" прысуджана другое месца. Выканаўцы пакарылі журы шчырасцю і артыстызмам.

Добрыя веды нашы паказалі ў выпрабаванні "Старонкі гісторыі Айчыны".  Спаборніцтва па медыка-санітарнай падрыхтоўцы  патрабавала ведання тэарэтычных пытанняў і выканання практычных заданняў. У конкурсе "Памяць" каманды загадзя рыхтавалі матэрыял на тэму "Абеліск на карце раёна", а вось умовы гульні на мясцовасці паведамляліся непасрэдна перад яе правядзеннем. У пейнтболе прымала ўдзел уся каманда — кожны рабіў па 6 выстралаў, а пераможца вызначаўся па найбольшай суме дакладных траплянняў у мішэнь.

 

Школьнікам вельмі спадабалася паездка, нават сюрпрызы надвор'я і страшэнныя грымоты, улічваючы, што ўдзельнікі гульні размяшчаліся ў намётавым гарадку,  не сапсавалі настрою на перамогу і добрае выступленне.

У выніку ў ваенна-спартыўнай гульні адпаведна першае і другое месца занялі каманда з Расонскага раёна і міярчане, а трэцяе дасталася Мазалоўскай СШ Віцебскага раёна. Вучні СШ №2 узнагароджаны кубкам і граматай. Віншуем нашых прызёраў!

 

Падрыхтавала

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar