1 кастрычніка энергазбыт адзначае 50-годдзе з дня ўтварэння. Асноўныя задачы нашай арганізацыі—забяспечыць спажыўцоў электраэнергіяй, правільна яе ўлічыць з дапамогай адпаведных прыбораў і дабіцца аплаты. Нібыта, нічога складанага. Зусім па іншаму ўсё гэта ўспрымаецца, калі адзначыць, што ў раёне ўстаноўлена каля 14 тысяч электралічыльнікаў, з іх 12,5 тыс. у дамах і кватэрах насельніцтва, а астатнія—у арганізацыях, гаспадарках і на прадпрыемствах.
29 верасня начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Уладзімір Мікалаевіч Барадулін будзе ажыццяўляць прыём грамадзян па асабістых пытаннях у памяшканні Новапагосцкага сельсавета. Звяртайцеся з 10 да 12 гадзін.
У гэты ж дзень з 15 да 17 гадзін ён адкажа на пытанні жыхароў раёна, якія тычацца работы міліцыі, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў. Звяртайцеся па тэлефоне 4-13-62.
(…Працяг). Дзеці за калючым дротам — адно з найбольш вялікіх злачынстваў фашыстаў.
Пад нумарам 1782
Раiса Уладзiмiраўна Мароз (Каськовiч) жыве ў Дзiсне на вулiцы Капернiка ў доме 33. Нарадзiлася 9 кастрычнiка 1926 года ў вёсцы Валынцы Верхнядзвiнскага раёна. Да вайны паспела скончыць 7 класаў. На яе долю выпалi цяжкiя выпрабаваннi. Асабліва памятная, чорная дата—27 жнiўня 1943 года...
У раёне склалася не простае становішча: усё больш праблемным становіцца пытанне забеспячэння насельніцтва палівам, бо з гэтай задачай не спраўляюцца лясгас і паліўзбыт, а пры тым кустоўем зарастаюць прыдарожныя палосы, пакінутыя сядзібы, меліярацыйныя каналы і вымачкі на сельгасугоддзях. Займацца тут нарыхтоўкай паліва забараняе строгае прыродаахоўнае заканадаўства.
З 1 кастрычніка да 15 снежня дазваляецца паляванне на дзікіх капытных жывёл (лася, дзіка, казулю еўрапейскую) загонным спосабам з паляўнічымі сабакамі ў светлы час сутак, з засады і з падыходу—на працягу сутак.
Ідолтаўскі сельскі клуб не пазнаць. А яшчэ нядаўна ён, мякка кажучы, не надта вабіў вока: абшарпаны звонку, пануры знутры. Сціплыя фінансавыя магчымасці раённага аддзела культуры не дазвалялі кардынальна змяніць карціну. Усё так і заставалася б, каб не ўзвядзенне ў Ідолта аграгарадка.
Мне давялося пабываць у клубе ў самы разгар рэканструкцыі. Асноўны фронт работ выконвала брыгада маляроў-тынкоўшчыкаў РБД КУП “Міёрскі рамонтнік”. Ужо належным чынам выглядаў фасад, стаялі шклопакеты, змянілася планіроўка памяшканняў. Пад аглушальнае гудзенне дрыляў і грукат малаткоў майстры карпелі над афармленнем інтэр’ера. Культустанова набывала сучасны лоск прама на вачах.
Стратныя сельгаспрадпрыемствы будуць прыватызаваны. Аб гэтым заявіў прэзідэнт у час рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці.
ххх
У Беларусі прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць уласніка (уладальніка) транспарту за парушэнне правіл дарожнага руху, звязаная з перавышэннем хуткасці руху, зафіксаваная працуючымі ў аўтаномным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу (указ №454).
Цэнтрвыбаркам Беларусі выступае за максімальна свабоднае правядзенне пікетаў па збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Аб гэтым заявіла Лідзія Ярмошына.
Адзіны спосаб вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах—гэта збор не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Для гэтага той, хто мае намер вылучыцца ў кандыдаты, падае ў ЦВК заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў складзе не менш як 100 чалавек.
18 верасня на стрэльбішчы Полацкага пагранічнага атрада адбыліся абласныя спаборніцтвы па стрэльба-паляўнічаму дваябор’ю з паляўнічага гладкаствольнага ружжа. Гонар Міёрскай РОС РГА “БООР” адстойвала каманда з трох чалавек. Варта адзначыць, што нашы паказалі выдатныя вынікі.