Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Пожары одолеет организованность »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Грамадства » Пожары одолеет организованность
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

9-07-2013, 14:50 Грамадства  ] • Пожары одолеет организованность   |  
 
Назва: Пажары адолее арганізаванасць      

13 чэрвеня ў вучэбным класе РАНС адбыўся семінар-нарада па арганізацыі аглядаў супрацьпажарнага стану населеных пунктаў раёна для кіраўнікоў сельскіх і Дзісенскага гарадскога Саветаў. Ён пачаўся з відэафільма, прысвечанага прафілактыцы загаранняў, а яны на Віцебшчыне адбываюцца пераважна ў сельскай мясцовасці. Вось таму ў першую чаргу трэба звяртаць увагу на выкананне насельніцтвам рэкамендацый аглядавых камісій і інспектараў дзяржпажнагляду. Асаблівага клопату патрабуюць не толькі яўныя алкаголікі, але і ціхія п'яніцы, менавіта яны ў большасці выпадкаў і становяцца ахвярамі агню. Сярод катэгорыі рызыкі — насельніцтва з нізкімі даходамі, злоўжываючыя і канфліктуючыя людзі, састарэлыя, нядобранадзейныя сем'і, — такое дапаўненне зрабіў старшы інспектар РАНС У. М. Крышталевіч.

 

Актывізацыі супрацьпажарнай прапаганды будзе садзейнічаць адпаведны раённы агляд. А каардынацыяй гэтай работы займаюцца мясцовыя Саветы. Вопытам падзялілася старшыня Міёрскага сельвыканкама Г. В. Шынкевіч. Гэты сельсавет вялікі, на яго тэрыторыі 62 населеныя пункты, у тым ліку такія буйныя як Дворнае Сяло, Пад'ельцы і Чэрасы. У дзвюх гаспадарках і розных установах працуе 1216 чалавек, нямала інвалідаў, адзінокіх. Для работы з гэтым кантынгентам у пачатку года на пасяджэнні сельвыканкама перагледжаны і зацверджаны склад сельскай аглядавай камісіі, у якую ўключаны дэпутаты, старэйшыны, спецыялісты сельскай гаспадаркі, медработнікі, педагогі, супрацоўнікі РАНС. Яна працуе па плану. Падрыхтаваны пажарныя пашпарты, вылучаны няштатныя пажарныя інспектары, праведзена вучоба па асновах вядзення пажарна-прафілактычнай работы ў жыллёвым фондзе, а пасля пачалося абследаванне жылля вяскоўцаў. Гэты актыў наведаў усе вытворчыя і сацыяльныя аб'екты і 960 домаўладанняў, праінструктаваў 1527 вяскоўцаў. Асаблівую актыўнасць у папераджальнай рабоце праявілі старэйшыны. Яны зафіксавалі свае заўвагі ў спецыяльных сшытках, а гаспадары пакінулі ў іх подпісы, што ведаюць аб'ёмы работ, якія неабходна правесці ў жыллі і пабудовах, каб не дапусціць загаранняў.

Чарговае пасяджэнне аглядавай камісіі адбылося 19 сакавіка. На ім падведзены вынікі абследвання дамоў, складзены план правядзення неабходных работ. У першую чаргу гэта рамонт пячнога ацяплення, электраправодкі.

У верасні-кастрычніку будзе праведзена паўторнае абследванне домаўладанняў, каб удакладніць іх гатоўнасць да асенне-зімовага перыяду.

Да месца сказаць, што старшыня Міёрскага сельскага Савета Г. В. Шынкевіч лічыць старэйшын сваёй першай і самай актыўнай апорай. А таму падтрымлівае гэты актыў ва ўсіх карысных справах, праводзіць яго вучобу.

 

Ці здараюцца на тэрыторыі Міёрскага сельсавета загаранні? Так, але выпадак у вёсцы Палякі сведчыць, што пагроза "чырвонага пеўня" найбольш рэальная для тых вяскоўцаў, якія не прыслухоўваюцца да патрабаванняў аглядавых камісій, няштатных пажарных інспектараў, старэйшын.

На семінары адбыўся абмен думкамі аб распрацоўцы пашпартоў супрацьпажарнай абароненасці населеных пунктаў і іншых праблемах прафілактычнай работы.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

 

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar