Прырода і экалогія
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Прырода і экалогія
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    тра 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

11-11-2015, 09:47 Прырода і экалогія  ] • Укрощение зубастого "лесоруба"
Укрощение зубастого "лесоруба" У баброў у ваколіцах Каменполля вельмі добры апетыт, дрэва за дрэвам яны знішчаюць стары парк былой панскай сядзібы Святаполк-Мірскіх. Драўніна ідзе на будаўніцтва хатак уздоўж берагоў аднаго з каналаў і на зімовыя запасы. Застаюцца толькі востраканечныя пянькі. Вядома, калі нічога не рабіць, толькі яны і будуць нагадваць пра прыгожую, авеяную легендамі алею. Вось таму карэспандэнт адправіўся паляваць на чацвераногага "лесаруба" з вядомай не толькі на Віцебшчыне захавальніцай балота Ельня і звераловам Касяй—Касініяй КАЗАЧОНАК. 

28-10-2015, 15:36 Прырода і экалогія  ] • Реализация нового инженерного проекта "Торфяники-2" на Миорщине
Реализация нового инженерного проекта "Торфяники-2" на Миорщине Зроблены чарговы крок па захаванні ў натуральным стане нашага ўнікальнага прыродна-ландшафтнага комплексу—балота Вялікі Мох. 17 кастрычніка адбылося выязное мерапрыемства, прымеркаванае да пачатку рэалізацыі новага інжынернага праекта пры падтрымцы Міністэрства аховы прыроды, ПРААН, кампаніі "Кока-Кола Беврыджыз Беларусь" і пры ўдзеле дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня". Называецца ён "Кіраванне тарфянікамі на аснове ландшафтных падыходаў з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод", а карацей—"Тарфянікі-2". Сутнасць яго ў будаўніцтве дзвюх дадатковых плацін з новых матэрыялаў і па іншай тэхналогіі на асноўных каналах з нашага верхавога балота.

28-10-2015, 15:32 Прырода і экалогія  ] • Общереспубликанская акция "Чистый лес"
17 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі прайшла агульнарэспубліканская 
акцыя "Чысты лес". Яна заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці, асабліва маладога пакалення, да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу і не засмечваць яго. Праводзіцца такое мерапрыемства штогод, пачынаючы з 2010-га, далучыцца можа кожны жадаючы. Сёлета такіх добраахвотнікаў налічылася больш за дзвесце чалавек. 
Общереспубликанская акция "Чистый лес" 17 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі прайшла агульнарэспубліканская акцыя "Чысты лес". Яна заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці, асабліва маладога пакалення, да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу і не засмечваць яго. Праводзіцца такое мерапрыемства штогод, пачынаючы з 2010-га, далучыцца можа кожны жадаючы. Сёлета такіх добраахвотнікаў налічылася больш за дзвесце чалавек. 

20-10-2015, 14:42 Прырода і экалогія  ] • Хранители на болоте "Ельня"
Хранители на болоте "Ельня" Акцыя "Выратуем Ельню разам!" пачалася ў 2007 годзе па ініцыятыве адміністрацыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Ельня" і грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Вось тады пры падтрымцы валанцёраў з усёй краіны для спынення працэсу высыхання тарфянікаў па радыяльных каналах ад цэнтра масіву да краёў былі пабудаваны з мясцовых прыродных матэрыялаў больш за 40 плацін. Эфект ад гэтага заўважаны адразу: узровень некаторых азёр значна павысіўся, сталі адраджацца ягаднікі і мох-сфагнум, забалочванне паставіла заслону вялікім пажарам.

21-09-2015, 09:08 Прырода і экалогія  ] • В соответствии с Лесным кодексом
В соответствии с Лесным кодексом Падчас планавай праверкі ДЛГУ "Дрэтунскі лясгас" устаноўлены факты парушэння патрабаванняў Ляснога кодэкса, указа Прэзідэнта ад 07.05.2007г. №214 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі", іншых нарматыўных прававых актаў па ахове навакольнага асяроддзя. 

21-09-2015, 09:01 Прырода і экалогія  ] • Ельня — сокровище, что находится рядом
Ельня — сокровище, что находится рядом Гасцінна сустракае Ельня кожнага свайго наведвальніка: напоіць чыстай вадой, пачастуе кісленькімі журавінамі, насыціць лёгкія гаючым паветрам, зачаруе душу маляўнічымі пейзажамі і… зацягне. Ды з такой сілай, што потым доўга будуць стаяць перад вачыма астраўкі на возеры Курганістым, чырвоныя агеньчыкі журавін на мохавым дыване, юркі вуж, што паўзе кудысьці звілістай сцяжынкай, цёмная вада мачажын, празваных у народзе таболкамі. І захочацца зноў і зноў вяртацца сюды, каб спазнаваць непаўторны і велічны свет прыроды.

19-09-2015, 09:27 Прырода і экалогія  ] • Юбилейный год лесхоза

Юбилейный год лесхоза Для дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзісенскі лясгас" сёлетні год юбілейны, у дні прафесійнага свята рыхтуюцца адзначыць 75-годдзе.  ДЛГУ—гэта звыш 100 тысяч гектараў зялёных насаджэнняў у Міёрскім, Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах. Пастаянным клопатам калектыву з'яўляецца кантроль за станам і выкарыстаннем ляснога фонду на гэтай агромністай тэрыторыі. Трэць яе займаюць асабліва ахоўваемыя аб'екты: найбольш раскручаны брэнд мае рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня", з такім жа статусам, але менш вядомы і наведваемы турыстамі гідралагічны "Балота-Мох" і толькі што створаны водна-балотны "Жада". Такім чынам тое, што яшчэ зусім нядаўна лічылася ледзь не пракляццем тутэйшых мясцін, становіцца яго адметнай асаблівасцю, якая прываблівае ўсё больш турыстаў. Вядома, размова ідзе пра балоты. Яны зберагаюць вільгаць, паглынаюць пар-ніковыя газы і абагачаюць атмасферу кіслародам больш, чым лясы. А яшчэ даюць надзейны прытулак многім рэдкім раслінам і жывёлам, багаты ягадамі і грыбамі.


19-09-2015, 09:24 Прырода і экалогія  ] • Директор лесхоза
Директор лесхоза У ліпені зацверджаны дырэктарам дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзісенскі лясгас" Ігар Іванавіч БАЧАРЭНКА, які да гэтага працаваў галоўным ляснічым Верхнядзвінскага лясгаса.

19-09-2015, 09:14 Прырода і экалогія  ] • Лесники Миорского лесничества
Лесники Миорского лесничества У новы адміністрацыйны будынак паміж падстанцыяй РЭС і райаграсэрвісам на вуліцы Кірава ў райцэнтры Міёрскае лясніцтва перабралася ў канцы жніўня. Можна казаць, што пах фарбы ў ім толькі выветрыўся. У невялікім кабінеце вяду размову з леснікамі Аляксандрам Аляксандравічам Тычко і Юрыем Анатольевічам Клубанем, каб усвядоміць, чым прывабіла іх гэтая нібы не асабліва прэстыжная прафесія-пасада.


   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar